МАСКВА. Расея і Францыя ізноў заклікалі Іран дазволіць больш дасканалае дасьледваньне сваіх ядзерных аб’ектаў, каб скасаваць падазрэньні ў стварэньні ядзернай зброі. Міністар замежных справаў Францыі Дамініу дэ Вільпэн, які цяпер візытуе ў Маскве, заявіў пасьля сустрэчы з кіраўніком расейскага міністэрства замежных справаў Ігарам Івановым, што Іран мусіць аднавіць давер міжнароднага супольніцтва. Сёньня кіраўнік Міжнароднага агэнства атамнай энэргіі Мухамэд Эль-Барадэй прыяжджае ў Тэгэран для перамоваў з іранскім кіраўніцтвам.