Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:53 ]  Хопіць абяцаць сяброўства ў Эўразьвязе ўсім без разбору


РЫМ. Адзін з кіраўнікоў Эўрапэйскага Зьвязу, які куруе пытаньні пашырэньня арганізацыі – Гэнтэр Фэрхойгэн моцна скрытыкаваў выказваньні італянскага прэм’ер-міністра Сільвія Бэрлусконі пра магчымасьць прыняцьця ў Эўразьвяз Расеі, Беларусі, Украіны й Ізраілю. Як сказаў Фэрхойгэн: “Хопіць абяцаць сяброўства ў Эўразьвязе ўсім без разбору”. Бэрлусконі, чыя краіна цяпер старшынюе ў Зьвязе, заявіў, што ў будучым Эўразьвяз будзе мець у сваім складзе шмат якія краіны, улучна з Ізраілем, Беларусяй, Расеяй і шэрагам іншых.
XS
SM
MD
LG