ДАКАР. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш правёў перамовы ў сталіцы Сенегалу Дакары, адкуль выехаў у Паўдзённа-Афрыканскую Рэспубліку. У часе пяцідзённага візыту на Афрыканскі кантынэнт ён таксама наведае Батсвану, Нігерыю і Ўганду. У цэнтры ўвагі перамоваў Буша ў Афрыцы – праблема барацьбы супраць СЬНІДу і эканамічнае разьвіцьцё кантынэнту.