Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Сустрэча кіраўнікоў ізраільскага і палестынскага габінэтаў адкладзеная


ЕРУСАЛІМ. Сустрэча кіраўнікоў ізраільскага і палестынскага габінэтаў Арыэля Шарона й Махмуда Абаса, прызначаная на сераду, адкладзеная – паведамілі крыніцы ў кіраўніцтве Палестынскае аўтаноміі. Паведамляецца, што прычына – рознагалосьсі ў пытаньні пра вызваленьне палестынскіх зьняволеных з ізраільскіх вязьніцаў. Ізраіль заявіў, што выпускае на волю 350 чалавек. Палестынскія экстрэмісцкія групоўкі патрабуюць вызваленьня ад 6 да 8 тысячаў вязьняў. Паводле прадстаўніка ізраільскага прэм’ер-міністра Раана Гіссі, учорашні тэракт у ізраільскім населеным пункце Квар Явец прадэманстраваў, што замірэньне, абвешчанае тыдзень таму палестынскімі экстрэмістамі, ня мае сілы. Адказнасьць за злачынства, у выніку якога загінула сталага веку ізраілька, узяла на сябе групоўка “Іслямскі джыхад”.
XS
SM
MD
LG