Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:32 ]  Латвія вытлумачыла Расеі сваю пазыцыю адносна візы Кабзону


РЫГА. Міністэрства замежных справаў Латвіі запрасіла прадстаўніка пасольства Расеі ў Рызе для тлумачэньня падставаў, паводле якіх у краіну забаронены ўезд сьпеваку й дэпутату Дзяржаўнай Думы Расеі Іосіфу Кабзону. Паводле прэсавага сакратара латыскага міністэрства Рэта Плесмуса, “Забарона на ўезд Кабзону ў краіну грунтуецца на інфармацыі, якая ёсьць у распараджэньні кампэтэнтных ворганаў”. Сакратар сказаў, што пазыцыя Латвіі ў гэтым пытаньні даведзеная да ведама расейскага пасла Ігара Студзеньнікава яшчэ ў траўні. Афіцыйная прычына забароны на ўезд: “пагроза дзяржаўнай бясьпецы й грамадзкаму парадку”. Паводле падазрэньня на сувязь з крымінальнымі коламі Кабзону забаронены ўезд і ў некаторыя іншыя краіны.
XS
SM
MD
LG