КІЕЎ. 8-9 ліпеня, на запрашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, краіну з афіцыйным візытым наведае прэзыдэнт Лівану Эміль Лахуд. Гэта першы візыт ліванскага прэзыдэнта ва Ўкраіну ад моманту ўсталяваньня зь ёй дыпляматычных адносінаў у 1992 годзе. У часе візыту пройдуць афіцыйныя ліванска-ўкраінскія перамовы на вышэйшым узроўні, у часе якіх плянуецца падпісаньне 4-ох пагадненьняў пра супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі, культуры, турызму й аховы здароўя.