Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:30 ]  10-12 ліпеня Польшчу наведае прэзыдэнт Узбэкістану

ВАРШАВА. 10-12 ліпеня Польшчу наведае прэзыдэнт Узбэкістану Йслям Карымаў. Як паведамляецца, 10 ліпеня Карымаў правядзе з прэзыдэнтам Польшчы Аляксандарам Квасьнеўскім двухбаковую сустрэчу, пасьля якой перамовы працягнуцца ў пашыраным складзе. Плянуецца падпісаньне блізу 10 дакумэнтаў, у прыватнасьці, міжурадавых пагадненьняў пра польскі крэдыт Узбэкістану, а таксакма міжнародныя аўтамабільныя зносіны і супрацоўніцтва ды ўзаемную дапамогу ў мытных справах. Цягам візыту пройдуць абмеркаваньні стану і пэрспэктываў двухбаковых адносінаў і міжнародных праблемаў. Заплянаваныя сустрэчы Ісляма Карымава з прэм’ер-міністрам Польшчы, сьпікерам Сэнату і маршалам Сойму. У часе візыту ў Польшчу прэзыдэнт Узбэкістану наведае Гданьск.
XS
SM
MD
LG