Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:26 ]  Жыхар Запароскай вобласьці пакінуў спадчыну мінюсту

КІЕЎ. Як паведамілі сёньня ў прэсавай службе Міністэрства юстыцыі Ўкраіны, адзін з жыхароў Запароскай вобласьці, перад сьмерцяй адпісаў Міністэрству свае банкаўскія ўклады, фэрмэрскую гаспадарку, зямлю й хату. Жонка й сын памерлага даведаліся пра апошнюю ягоную волю толькі пасьля звароту ў натарыяльную кантору з просьбай перадаць ім правы на спадчыну. Паводле міністра юстыцыі Ўкраіны Аляксандра Лаўрыновіча, мінюст упершыню атрымаў спадчыну, ад якой ён, аднак, зьбіраецца адмовіцца на карысьць крэўных памерлага, каб “вера ў справядлівасьць ніколі не пакідала жывых людзей”.
XS
SM
MD
LG