Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:44 ]  Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі зганілі тэракт у Маскве


МАСКВА. Сёньня ў Маскве абвешчаная жалоба па ахвярах тэракту на рок-канцэрце ў Тушына, дзе 13 наведнікаў музычнага фэстывалю загінулі і дзясяткі былі параненыя. Сёньня ж міжнародныя праваабарончыя арганізацыі моцна зганілі гэты тэракт. “Эмнэсты інтэрнэйшнл” і Міжнародная гэльсынская група заклікалі ўсе ўзброеныя групоўкі неадкладна спыніць напады на мірных грамадзянаў. Падобныя дзеяньні ня маюць апраўданьня – заяўляюць праваабаронцы. Адначасна яны заклікалі расейскія ўлады не дапускаць самавольства спэцслужбаў, і падкрэсьлілі, што менавіта неразьвязанасьць чачэнскай праблемы спараджае жорсткасьць.
XS
SM
MD
LG