ЕРУСАЛІМ. Чальцы палестнскага й ізраільскага кабінэтаў абмяркоўваюць прапанову палестынскага прэм’ер-міністра наведаць ізраілські парлямэнт з тым, каб дамагчыся вызваленьня палестынскіх зьняволеных. Ізраільскі міністар юстыцыі Томі Лапід сказаў, што вызваленьне зьняволенных будзе залежыць ад посьпехаў палестынскага боку ў справе барацьбы з тэрарызмам. Учора каля 2 тысячаў палестынцаў наладзілі акцыю на знак пратэсту супраць вызваленьня толькі невялікай часткі зьняволенных. Учора ж у выніку выбуху ў ізраілськім паселішчы на Заходнім Беразе Ярдану былі забітыя два чалавекі. Паліцыя заявіла, што гэта быў самагубчы тэракт