Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:37 ]  WorldCom заплаціць штраф 750 мільёнаў даляраў

ВАШЫНШТОН. Суд ЗША ухваліў прапанову прымусіць кампанію WorldCom заплаціць штраф у памеры 750 мільёнаў даляраў. Гэтыя грошы пойдуць акцыянэрам, якія згубілі свае ашчады ў выніку скандалу з бухгальтарскім махлярствам у кампаніі. Такая дамова была дасягнутая ў выніку перамоваў паміж прадстаўнікамі кампаніі і Дзяржаўнай камісіяй каштоўных папераў. Судзьдзя Джэж Ракоф пагадзіўся з патрабаваньнем, што WorldCom павінна выплаціць 500 мільёнаў даляраў наяўнымі і яшчэ 250 мільёнаў акцыямі, якія выпусьцяць пазьней. Папярэдне штраф складаў 1,5 мільярда даляраў, аднак сума была паменшаная, таму што кампанію прызналі банкрутам.
XS
SM
MD
LG