Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:32 ]  Кіраўнік МАГАТЭ будзе абмяркоўваць ядзерную праграму Ірану

ВЕНА. Кіраўнік Міжнароднага агенства атамнай энэргіі Махамэд Эль-Барадзей сёньня накіроўваецца ў Іран дзеля абмеркаваньня сытуацыі вакол ядзернай праграмы Ірану. У часе сустрэчы з прэзыдэнтам Ірану Махамэдам Хатамі і кіраўніком атамнай праграмы Ірану Галамрэзам Агазадэ будзе ісьці гаворка пра падпісаньне дадатковага пратаколу Міжнароднага агенства атамнай энэргіі, які дазволіў бы ладзіць больш пільныя інспэкцыі на атамных аб’ектах Ірану і наведваць іх без папярэджаньня. Тэгеран заяўляе, што станоўча ацэньвае гэты пратакол, аднак пакуль адмаўляецца падпісваць яго. Іран абвяргае абвінавачваньні ЗША у тым, што Тэгеран распрацоўвае ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG