МАСКВА. Сёньня ў расейскай сталіцы – дзень жалобы па ахвярах тэракту ў Тушына. У Маскве адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы й канцэрты. На вуліцах вывешаныя жалобныя сьцягі. У выніку выбуху ў суботу загінулі 15 чалавек, у тым ліку 2 тэрарысткі-самагубцы. Параненыя каля 60 чалавек, пяцёра зь іх – у цяжкім стане. Расейскія ўлады й ўрад Масквы выплацяць кампэнсацыі пацярпелым. Сем’і загіблых атрымаюць па 100 тысячаў расейскіх рублёў, параненыя, якія трапілі ў шпіталь – па 50 тысячаў. Людзям, якія адмовіліся ад лячэньня, выплацяць па 3 тысячы расейскіх рублёў. Масква абвінавачвае ў тэрактах чачэнскіх сэпаратыстаў. Паводле Пуціна чачэнскія паўстанчыя групоўкі ёсьць часткай міжнародных тэрарыстычных сетак. Расейскі лідэр заявіў, што ня можа быць ніякіх кампрамісаў з тэрарыстамі й яны будуць пакараныя.