Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:42 ]  Аўстралійскі журналіст Джэрэмі Літтл, які суправаджаў амэрыканскія войскі у Іраку, памёр ад ранаў


НЬЮ-ЁРК. Аўстралійскі журналіст Джэрэмі Літтл, які суправаджаў амэрыканскія войскі у Іраку, памёр ад ранаў. Ён быў паранены на мінулым тыдні, 29 чэрвеня, пад час нападу на амэрыканскі вайсковы канвой на поўначы Іраку блізу места Фалуджа. Ён перадаваў рэпартаж пра гвалт супроць войскаў ЗША у Фалуджы, калі на яго адбыўся напад і ён быў паранены. Джэрэмі Літтл працаваў для амэрыканскага тэлеканала NBC. Ён памёр пасьля апэрацыі у амэрыканскім вайсковым шпіталі у Нямеччыне.
XS
SM
MD
LG