БЭЙДЖЫНГ. Прэзідэнт Паўдзённай Карэі і прэзідэнт Кітаю сёньня сустракаліся у Бэйджынгу. Абмяркоўваліся магчымыя шляхі вырашэньня праблемы з Паўночнай Карэей, якая падазраецца на патаемную распрацоўку праграмаў вытворчасьці ядзернай зброі. Прэзідэнт Паўдзённай Карэі заявіў, што спадзяецца, што Кітай адыграе канструктыўную ролю у мірным вырашэньні праблемы.