Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  Босьнія-Гэрцэгавіна падпісала з Сусьветным Банкам дамовы пра пазыку


САРАЕВА. Сёньня Босьнія-Гэрцэгавіна падпісала з Сусьветным Банкам дзьве дамовы пра пазыку на агульную суму ў 7 млн. даляраў. З боку Босьніі- Гэрцагавіны дамову падпісалі міністар фінансаў і прэзідэнты (Басьнійскай) Сэрбскай Рэспублікі і Фэдэрацыі , Драган Чавіч і Ніко Лазаніч. Першая дамова тычыцца пазыкі 5,2 млн. даляраў на праект па тэхнічнай дапамозе у сацыяльным страхаваньні для Босьніі-Гэрцагавіны і Сэрбскай Рэспублікі і Фэдэрацыі. Другая дамова – адносна пазыкі 2,8 млн. даляраў дзеля праекту разьвіцьця і абароны лясоў. Абодвы праекты распрацаваныя у супрацоўніцтве з Міжнародным Агэнцтвам Разьвіцьця.
XS
SM
MD
LG