Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:16 ]  АБСЭ заклапочаная спыненьнем вывазу расейскай зброі з Прыднястроўя

КІШЭНЭЎ. Старшыня сталае місіі АБСЭ у Малдове Ўільм Хілл выказаў заклапочанасьць -- паколькі спыніўся вываз расейскага ўзбраеньня з Прыднястроўя. Хілл паведаміў, што «чарговы эшалён са зброяй і баяпрыпасамі загружаны 16 чэрвеня. Але адпраўку забараніла адміністрацыі Тыраспаля. Няма дазволу загружаць і іншыя.». Кіраўнікі Прыднястроўя тлумачаць забарону (на вываз зброі) тым, што ня атрымалі абяцанай ад Расіі кампэнсацыі. Яна мелася быць у выглядзе зьмяншэньня доўга за расейскі газ. Тры месяцы таму Прыднястроўе зьняло забарону на вываз расейскае маёмасьці. Пасьля гэтага выпраўляліся па два эшалёны у тыдзень. Ад пачатку году у Расею было вывезена болей траціны ўсіх ўзбраеньняў з Прыднястроўя.
XS
SM
MD
LG