Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:52 ]  Прэзідэнт Расеі заявіў, што чачэнскія ваяўнікі злучаныя з міжнародным тэрарыстычным сецівам


МАСКВА. Прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін заявіў, што Расея не дазволіць, каб справы ў ёй вызначалі тэрарысты. Заява зробленая пасьля бомбавага выбуху у Маскве, які зьдзейсьнілі дзьве жанчыны-самагубцы. У выніку выбуху загінулі 15 чалавек. Дагэтуль ніхто не абвесьціў сябе адказным за гэты тэрарыстычны напад. Мяркуецца, што напад зьдзеснены чачэнскімі ваяўнікамі, паколькі у адной з жанчынаў-самагубцаў знойдзены пашпарт з Чачэніі. Пуцін заявіў, што чачэнскія ваяўнікі ня толькі злучаныя з міжнароднымі тэрарыстычнымі арганізацыямі, але і зрабіліся “інтэграванай часткай, магчыма, найбольш небясьпечнай часткай міжнароднага тэрарыстычнага сеціва”.
XS
SM
MD
LG