Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:46 ]  Ізраіль заклапочаны выпрабаваньнем зброі ў Іране


ТЭГЭРАН. Ізраіль заявіў, што надзвычай заклапочаны пасьля тага як Іран абвясьціў пра выпрабаваньні сваіх балістычных ракетаў Шахаб-3. Былі праведзенныя заклячныя выпрабаваньні. Ізраіль асабліва заклапочаны, паколькі “вядома, што Іран імкнецца да стварэньня ядзернай зброі”, як заявіў прэсавы прадстаўнік ўраду Ізраілю Аві Пэзнэр. Прэсавы прадстаўнік іранскага міністра замежных справаў паведаміў, што выпрабаваньні адюыліся некалькі тыдняў таму. Кіраўнік Міжнароднага Ядзернага Агэнцтва ААН Мохамэд ЭльБарадэй накіруецца у Іран на наступным тыдні дзеля абмеркаваньня далейшых інспэкцыяў ядзерных праграмаў Ірану.
XS
SM
MD
LG