ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом і міністар інфармацыі Палестыны Набіл Амр сёньня мелі сустрэчу адносна справаў аб’яднанага камітэту па прадухіленьню нападаў. Гэтае пытаньне ўваходзіць у шэраг праблемаў, якія мае вырашыць плян міру “дарожная мапа”. Міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом заявіў пасьля сустрэчы, што камітэт засяродзіцца на тым, як пазьбегнуць “мовы нянавісьці і барацьбы і навучыцца ўзаемаразуменьню і су-існаваньню.” Палестынскія урадаўцы заявілі сёньня Ізраільскаму ураду, што мірны працэс на Блізкім Усходзе пацерпіць, калі сябры радыкальных палестынскіх груповак ня будуць вызваленыя з ізраільскіх вязьніцаў, як гэта прадугледжвае плян “дарожная мапа”.