Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:14 ]  Прэзідэнт Афганістану незадаволены крытыкай


КАБУЛ. Прэзідэнт Афганістану Хамід Карзай заявіў, што хацеў бы мець тлумачэньні ад прэзідэнту Пакістану Пэрвэза Мушарафа адносна крытыкі ўраду Карзая. У часе падарожжа ў Эгіпет на мінулым тыдні прэзідэнт Пакістану сказаў, што бясьпека у Афганістане мусіць быць удасканаленая і што Пакістан падрыхтаваў рэкамэндацыі Хаміду Карзаю, як гэта зрабіць. Хамід Карзай сёньня выказаў шкадаваньне адносна гэтых камэнтароў і папярэдзіў Пакістан адносна ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Афганістану.
XS
SM
MD
LG