МАСКВА. У маскоўскіх шпіталях па-ранейшаму застаюцца 38 чалавек, пацярпелых ў выніку суботняга тэракту ў Тушына, пяцёра зь іх – у цяжкім стане. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 15 чалавек, уключна з тэрарысткамі-самагубцамі. Лідэры вядучых краінаў сьвету асудзілі тэракт і выказалі шкадаваньні ў сувязі са сьмерцю людзей. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін адмяніў замежныя візыты ва Узбекістан і Малазію.