Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:24 ]  Амэрыканцы вызвалілі 11 турэцкіх вайскоўцаў


ІСТАНБУЛ. Прадстаўнікі ЗША паведамі пра вызваленьне 11 турэцкіх вайскоўцаў, якіх затрымалі на мінулым тыдні на паўначы Іраку. Раней паведамлялася, што арыштаваныя плянавалі замах на курдзскага губэрнатара гораду Кіркук. Паведамляецца, што сёньня раніцай турэцкіх вайскоўцаў перавязуць на гелікоптэры з Багдаду ў горад Сулейманія, дзе яны й былі затрыманыя ў пятніцу з групай іракцаў. У нядзелю прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган меў тэлефонныя размовы з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Дзікам Чэйні й Дзяржсакаратаром ЗША Колінам Паўэлам. Ён заклікаў Вашынгтон неадкладна вызваліць арыштаваных вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG