Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:34 ]  У Іраку працягваюцца напады на амэрыканскіх вайскоўцаў


БАГДАД: Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што сёньня ў Багдадзе быў сур’ёзна паранены яшчэ адзін вайсковец ЗША. Інцыдэнт здарыўся дзень пасьля таго, як у выніку выбуху бомбы,у ірацкай сталіцы загінулі 7 прызыўнікоў у ірацкую паліцыю. Яшчэ 13 ірацкіх паліцыянтаў былі параненыя ў выніку выбуху у Рамадзі, у раёне здамінаваным мусульманамі-сунітамі. Кіраўнік часовай адміністрацыі Іраку Пол Брэнэр заявіў, што незважаючы на атакі, паступовая перадача кіраваньня краінай ў рукі іракцаў-будзе працягвацца.
XS
SM
MD
LG