МАСКВА: Чатыры чалавекі загінулі і 11 параненыя ў выніку катастрофы вайсковага гелікоптара над Чачнёю. Палкоўнік Аляксандар Драбышэўскі паведаміў, што гелікоптар разьбіўся неўзабаве пасьля старту зь вёскі Новагрозьненьскі 40 кілямэтраў ад Грознага. Пакуль, нічога не паказвае, што гелікоптар быў зьбіты чачэнскімі партызанамі. Прадстаўнік Пракуратуры Ўладзімір Чарняеў лічыць, што гелікоптар разьбіўся хутчэй за ўсё з прычыны тэхнічных непаладак. Расьледваньне інцыдэнту працягваецца.