МАСКВА: Прэзыдэнт Расеі Ўладзімр Пуцін адмяніў сваю паездку ў Малайзію, Ўзбэкістан і Азэрбэйджан пасьля двух тэрактаў, у якіх загінулі 13 чалавек і два тэрарысты-самагубцы.
Міністр унутраных справаў Барыс Грызлоў паведаміў, што ўчора на месцы тэракту на лётнішчы Тушына, дзе праходзіў рок-фэстываль, быў знойдзены чачэнскі пашпарт. Паводле міністра, апошнія атакі праўдападобна зьяўляюцца рэакцыяй на прызначэньнt Пуцінам на 5 кастрычніка прэзыдэнцкіх выбараў у Чачні. Спецыяльны пасланьнік Крамля ў справах правоў чалавека ў Чачні-Султыгаў заявіў, што тэракты не перашкодзяць у правядзеньні выбараў.