МАСКВА. Як паведамляюць расейскія ўлады, 16 чалавек загінулі і больш за 60 чалавек былі параненыя ў выніку двух выбухаў на лётнішчы Тушына ў часе рок-фэстывалю “Крылы”. Дзьве жанчыны-самагубцы прывялі ў дзеяньне выбуховыя прыстасаваньні, калі іх спыніла міліцыя дзеля спраўджваньня дакумэнтаў. Выбухі адбыліся ля уваходу на лётнішча пад час канцэрту, дзе сабралося каля 20 тысячаў чалавек. Канцэрт працягваўся яшчэ некалькі гадзінаў пасьля выбуху. Улады заявілі, што гэта было дзеля таго, каб пазьбегнуць панікі.
Свае спачуваньні ўжо выказалі некалькі краінаў, ў тым ліку Нямеччына, Францыя і Ізраіль.