Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:25 ]  Скандал у польскім міністэрстве ўнутраных справаў


ВАРШАВА. У польскім міністэрстве ўнутраных справаў адбыўся скандал пасьля публікацыі журналісцкага дасьледваньня ў пятніцу ў газэце “Жэчпосполіта”. У артыкуле распавядалася пра дэпутату сэйму, сябру кіруючай партыі “Саюз левых дэмакратаў” Анджэя Ягелу, які папярэдзіў замешаных у справе аб карупцыі супрацоўнікаў мясцавага самакіраваньня гораду Стараховіца пра тое, што супраць іх рыхтуецца акцыя Цэнтральнага сьледчага бюро. Тэлефонную размову Ягелы перахапіла польская паліцыя. Дэпутат казаў, што ягоная інфармацыя сыходзіць ад намесьніка міністра ўнутраных справаў Збігнэва Саботкі. Прэм’ер-міністар Польшчы Лешэк Мілер, які зараз знаходзіцца ў Лёндане, выклікаў з адпачынку міністра ўнутраных справаў Кшыштафа Яніка і даручыў яму неадкладна разабрацца з абвінавачваньнямі газэты. Збігнэў Саботка сыйшоў у адпачынак да высьвятленьня абставінаў справы. А сам дэпутат Анджэй Ягела шпіталізаваны ў кардыялягічнае адзяленьне.
XS
SM
MD
LG