Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:21 ]  У Босьніі знойдзеныя масавыя пахаваньні мусульманаў


САРАЕВА. Ля басьнійскага гораду Зворніку былі знойдзеныя масавыя пахаваньні мусульманаў, забітых цягам войнаў 1992-95 гадоў у Босьніі. Мурат Хурцік, сябра басьнійскай мусульманскай камісіі пошуку зьніклых людзей сказаў, што пакуль з сямі магілаў былі вынятыя парэшткі 65 чалавек. Паводле Мурата Хурціка, у пяці магілах целы людзей знаходзіліся ў мяшках, якія ў вайну выкарыстоўвала кіруемае Белградам Югаслаўскае народнае войска. Пачынаючы ад заканчэньня Басьнійскай вайны, экспэрты знайшлі парэшткі больш чым 16 с паловай тысячаў чалавек з болей чым 280 магілаў
XS
SM
MD
LG