ЛОС-АНДЖАЛЕС. У шпіталі Лос-Анджалеса ва ўзросьце 58 гадоў памёр сьпявак і музыка Бары Уайт пасьля доўгай хваробы нырак. Нягледзячы на няведаньне нотаў, Бары Уайт прадаў больш за 100 мільёнаў пластынак. Тысячы людзей прыходзілі на ягоныя канцэрты, каб пачуць унікальны голас, пра які калісьці гаварылі:”Калі б шакаладны кекс мог бы сьпяваць, то гэта гучала бы, як Бары Уайт”.