АНКАРА. Турэцкі ўрад сёньня зьвярнуўся да ЗША з просьбай вызваліць 11 турэцкіх вайскоўцаў, якіх учора затрымалі на поўначы Іраку. Як паведамляюць турэцкія мэдыі, вайскоўцаў абвінавачваюць у плянаваньні замаху на губернатара Кіркуку Джалала Талабані, этнічнага курда й актывіста Патрыятычнага саюзу Курдыстану. Прэм’ер-міністар Турэччыны Таджып Эрдаган назваў арышты турэцкіх вайскоўцаў непрыемным інцыдэнтам, які не павінен быў адбыцца. Паводле яго, Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл у размове з турэцкім калегам Абдулой Гюлем паабяцаў зрабіць усё магчымае для вызваленьня турэцкіх вайскоўцаў. Турэцкі ўрад выказваў занепакоенасьць перад пачаткам вайны ў Іраку з той прычыны, што курды маглі ўсталяваць у Іраку незалежную дзяржаву. 15-гадовае змаганьне курдзскіх паўстанцаў супраць турэцкіх уладаў за аўтаномію забрала каля 37 тысячаў чалавечых жыцьцяў.