Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:10 ]  16 чалавек загінулі і каля 20 чалавек былі параненыя ў выніку двух выбухаў на лётнішчы Тушына


МАСКВА. Як паведамляе расейскі міністар ўнутраных справаў Барыс Грызлоў, 16 чалавек загінулі і каля 20 чалавек былі параненыя ў выніку двух выбухаў на лётнішчы Тушына ў часе рок-фэстывалю “Крылья”. На канцэрце прысутнічалі каля 40 тысячаў чалавек. Як паведамляюць відавочцы, жанчыны-самагубцы выбухнулі сябе пры ўваходзе на лётнішча, калі іх спынілі для праверкі дакумэнтаў. Вядомае імя адной з тэрарыстак – Заліхан Эліхаджыева з чачэнскага паселішча Курчалой. Барыс Грызлоў абвінаваціў у выбуху чачэнскіх сэпаратыстаў. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за тэракт. Пракуратура Масквы ўзбудзіла крымінальную справу. Усіх пацярпелых эвакуявалі ў розныя маскоўскія шпіталі. У Маскве ўзмоцненыя меры бясьпекі.
XS
SM
MD
LG