Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:12 ]  У Пакістане ў выніку тэракту загінулі ад 32 да 44 чалавек


ІСЛЯМАБАД. Паводле розных крыніцаў, ад 32 да 44 чалавек загінулі ў пакістанскім месьце Вкэтта, у выніку магутнага выбуху ў шыіцкай мячэці ў часе традыцыйнай пятнічнай малітвы. Больш як 60 чалавек – параненыя. Паводле сьведак, выбуховую прыладу ўлучыў тэрарыст-самагубца, які ўвайшоў у мячэць. Перад гэтым некалькі ягоных хаўрусьнікаў адкрылі аўтаматны вагонь па тых хто маліўся. Адказнасьці за тэракт пакуль што на сябе ня ўзяў ніхто. Улады лічаць, што інцыдэнт – чарговая праява варажнечы паміж мусульманамі сунітамі, якія складаюць бальшыню насельніцтва Пакістану і шыіцкай меншынёй. У месьце ўведзеная каманданцкая гадзіна. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф паабяцаў знайсьці й пакараць арганізатараў выбуху.
XS
SM
MD
LG