ГАЗА. Прэм’ер-міністар Палестынскае аўтаноміі Махмуд Абас правёў перамовы з экстрэмісцкай групоўкай “Іслямскі джыхад”. Арганізацыя пагражае сарваць цяперашняе ізраільска-палестынскае замірэньне, калі Ізраіль ня выканае патрабаваньня пра вызвааленьне ўсіх зьняволеных палестынцаў. Лідар групоўкі Мухамэд аль-Хіндзі назваў перамовы з Абасам “станоўчымі й сур’ёзнымі”. У чацьвер Ізраіль вызваліў 53 зьняволеных, улучна з вышэйшым прадстаўніком палестынскіх спэцслужбаў. У пятніцу ізраільскае вай1сковае кіраўніцтва паведаміла пра затрыманьне на Заходнім беразе Ярдану 12 палестынцаў, якіх падазраюць у тэрарыстычнай дзейнасьці.