Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:51 ]  Сына Гейдара Аліева зарэгістравалі кандыдатам на прэзыдэнта


БАКУ. Цэнтральная выбарчая камісія Азэрбайджану сёньня зарэгістравала сына Гейдара Аліева Ілхама кандыдатам на прэзыдэнта на будучых выбарах 15 кастрычніка. На мінулым тыдні група грамадзянаў вылучыла ягонаю кандыдатуру. Кандыдатам на прэзыдэнта зарэгістраваны й 80-гадовы Гейдар Аліеў, цяперашні кіраўнік Азэрбайджану. 41-гадовы Ілхам Аліеў – старшыня дзяржаўнай нафтавай кампаніі краіны й прэзыдэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэту.
XS
SM
MD
LG