Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:41 ]  Бэрлусконі цьвердзіць, што гэта яго абразіў нямецкі дэпутат


БРУСЭЛЬ.Прэсавы сакратар прэзыдэнта Эўрапарлямэнту гаворыць, што парлямэнт усе яшчэ чакае прабачэньняў ад прэм’ер-міністра Італіі Сільвіа Бэрлусконі за недыпляматычны выпад у дычыненьні да нямецкага дэпутата. Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту лічыць надастатковымі прабачэньні, якія ўчора прынес Бэрлусконі Канцлеру Нямеччыны Герхарду Шродару. Сам Сільвіа Бэрлусконі заявіў, што ён не прасіў прабачэньня ў Шродара за параўнаньне нямецкага дэпутата з ахоўнікам нацыскага канцлягеру. Ён толькі выказаў шкадаваньне з той прычыны, што ягоны “іранічны каментар” быў “дрэнна інтэрпрэтаваны”. Бэрлусконі сьцьвярджае, што менавіта яго абразіў нямецкі дэпутат. Сёньня італьянскі прэм’ер-міністар сустракаецца з сябрамі Эўракамісіі ў Рыме з тым, каб распачаць працу па праграме Італіі ў часе яе старшыняваньня ў Эўразьвязе.
XS
SM
MD
LG