ІСЛЯМАБАД. Прынамсі 30 чалавек загінулі й каля 40 чалавек былі параненыя ў выніку тэракту ў Пакістане. У горадзе Квэта на паўдзённым захадзе краіны адбыўся выбух у шыіцкай мячэці. У горадзе пачаліся беспарадкі, шыіты паляць аўтамабілі. Улады ўвялі каменданцкі час. Паліцыя арыштавала чалавека, якога падазраюць ў датычнасьці да тэракту. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф сёньня ў Парыжы заявіў, што тэрарысты будуць пакараныя. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за тэракт. У Пакістане шыіты ёсьць рэлігійнай меншасьцю, і звычайна яны ўскладаюць адказнасьць за напады на радыкальныя групоўкі сунітаў.