Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:23 ]  "Аль-Джазіра" перадаў стужку з запісам звароту Хусэйна, як сьцьвярджае тэлеканал


ДУБАІ. Тэлеканал Аль-Джазіра сёньня перадаў, як сьцьвярджаецца, стужку з запісам звароту былога ірацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна, якая датуецца 14 чэрвеня. Садам гаворыць, што ён сапраўды жывы й знаходзіцца сярод жыхароў Іраку, з групай лідэраў. Ён гаворыць пра сфармаваныя маштабныя групоўкі ірацкіх ваяўнікоў – мужчынаў і жанчынаў, якія будуць нападаць на сілы кааліцыі. Пакуль немагчыма падцьвердзіць, ці сапраўды запісаны голас належыць Садаму Хусэйну. Месцазнаходжаньне Садама Хусэйна невядомае ад 9 красавіка, калі сілы кааліцыі занялі Багдад. ЗША паабяцалі ўзнагароду ў 25 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапаможа захапіць Хусэйна, альбо за падцьверджаньне ягонай сьмерці.
XS
SM
MD
LG