Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:29 ]  Вяртаньне сэрбскіх уцекачоў у Косава пакуль немагчымае

АРГАНІЗАЦЫЯ АБ'ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Лідары косаўскіх альбанцаў і сэрбскі ўрад па-ранейшаму перашкаджаюць працэсу вяртаньня ўцекачоў у Косава, -- заявіў перад сваёй адстаўкай кіраўнік міжнароднай адміністрацыі краю Міхаэль Штайнэр. У часе разьвітальнага выступу ў Радзе Бясьпекі ААН ён абвінаваціў лідараў альбанскай абшчыны ў сэпаратызме, а Бялград – у падтрымцы паралельных – сэрбскіх – структураў улады ў косаве. У той самы час Штайнэр вітаў нядаўны заклік лідараў мясцовых альбанцаў да сэрбаў – вярнуцца ў край, адкуль яны ўцяклі пад час вайны. Сэрбская праваслаўная царква і Нацыянальная рада сэрбаў Косава ў сумеснай заяве падкрэсьлілі, што адсутнасьць гарантыяў бясьпекі робіць вяртаньне людзей немагчымым.
XS
SM
MD
LG