Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:41 ]  Прэм'ер-міністар Палестыны вінаваціць Ізраіль


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія войскі часова блякавалі асноўную аўтамагістраль, якую ў панядзелак перадалі пад кантроль палестынцаў. На Заходнім беразе Ярдану ў месьце Калькілія ізраільскія войскі у часе рэйду забілі ваяўніка палестынскай арганізацыі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”. Ізраіль патлумачыў, што рэйд і блякіроўка магістралі – адказ на ўзнаўленьне нападаў палестынскіх ваяўнікоў. У інтэрвію палестынскі прэм’ер-міністар Махмуд Абас абвінаваціў Ізраіль у сабатажы мірных захадаў. Палестынская вайсковая арганізацыя “Брыгада пакутнікаў Аль-Аксы”заявіла, што будзе помсьціць.
XS
SM
MD
LG