МАСКВА. У Маскве памёр вядомы праваабаронца й публіцыст, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі ад фракцыі “Яблоко” Юры Шчакачыхін. Сьмерць адбылася мінулай ноччу ў Цэнтральным клінічным шпіталі, куды Шчакачыхін быў пакладзены з падазрэньнем на інсульт. “Гэта страшная, незаменная страта. Сыйшоў з жыцьця чалаек, чые імя стала сымбалем сумленнай, басстрашнай, непадкупнай журналістыкі, грамадзянскай мужнасьці, вернасьці свайму прафэсійнаму абавязку.” --- гаворыцца ў нэкралогу Саюза журналістаў Расеі. Пахаваньне Юря Шчакачыхіна адбудзецца 5 ліпеня ў Перадзелкіна пад Масквой.