ВАШЫНГТОН. У амэрыканскай сталіцы абмяркоўваецца магчымасьць накіраваньня міратворчых сілаў у Лібэрыю. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ягоная адміністрацыя пільна вывучае ўсе магчымасьці стабілізацыі сытуацыі ў краіне. Буш выказаў меркаваньне, што прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар мусіць неадкладна пакінуць краіну. Сотні мірных жыхароў загінулі ў Манровіі, сталіцы Лібэрыі, куды мінулым месяцам ўвайшлі фармаваньні паўстанцаў. У панядзелак Джордж Буш накіроўваецца з візытам у шэраг афрыканскіх краінаў