Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:48 ]  Ізраіль выказаў пратэст у сувязі з тым, што палестынскія экстрэмісты парушылі пагадненьне аб замірэньні

ЕРУСАЛІМ. Ізраіль выказаў афіцыйны пратэст ў сувязі з тым, што палестынскія экстрэмісты парушылі пагадненьне аб перамір’і. Сёньня габрэйскае паселішча ў Паласе Газа было абстралянае трыма ракетамі. Ізраільскія войскі ў адказ часова блякавалі асноўную аўтамагістраль, якую ў панядзелак перадалі пад кантроль палестынцаў. На Заходнім беразе Ярдану ў горадзе Калькілія супрацоўнікі ізраільскага спецпадраздзяленьня забілі ваяўніка групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”. Другога ваяўніка затрымалі. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, які ўчора вітаў мірныя крокі Палестыны й Ізраілю, прызнаў, што бакам яшчэ належыць пераадолець шмат перашкодаў, у тым ліку й ўзаемную варожасьць.
XS
SM
MD
LG