БАГДАД. У Іраку адбыліся новыя напады на амэрыканскіх вайскоўцаў. На захадзе краіны сёньня быў падарваны бронетранспартэр. У Багдадзе ў ваенную машыну кінулі гранату, у выніку былі параненыя 10 вайскоўцаў. Учора ў Іраку ў часе размінаваньня ў горадзе Кербела загінуў амэрыканскі вайсковец, тры жаўнэры параненыя. У заходнім Багдадзе снайпэр выстрэліў ў аднаго з удзельнікаў патруля. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў учора, што прыхільнікі Садама Хусэйна, якія нападаюць на амэрыканцаў, будуць пакараныя. Як лічыць прэзыдэнт, амырыканскіх войскоў у Іраку дастаткова, каб падавіць супраціў.
Брытанскі міністар замежных справаў Джэк Стро заявіў сёньня, што сытуацыя ў Іраку цягам двух мінулых месяцаў палепшылася, аднак ўсё яшчэ застаецца шмат праблемаў, якія трэба вырашаць.