ЯЛТА (Украіна). Сёньня ў Ялце распачынаецца двухдзённая сустрэча ў вярхох міжнароднай арганізацыі ГУУАМ, куды ўваходзяць Грузія, Украіна, Узбэкістан, Азэрбайджан і Малдова. У часк форуму будуць абмеркаваныя сумесныя захады ў барацьбе супраць міжнароднага тэрарызму і арганізаванай злачыннасьці, а таксама пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва. У якасьці гасьцей запрошаныя прадстаўнікі 19 краінаў, сярод якіх ЗША і Расея.