СТРАСБУРГ. Кіраўніцтва Эўрапэйскага парляманту запатрабавала ад прэм’ер-міністра Італіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, Сільвія Бэрлусконі афіцыйна папрасіць прабачэньня ў нямецкага дэпутата Марціна Шульца. У адваротным выпадку, Эўрапарлямант спыніць усе кантакты з Эўразьвязам, якім кіруе Бэрлусконі. У часе ўчорашняга паседжаньня Эўрапарляманту Бэрлусконі, ув адказ на рэпліку Шульца, прапанаваў яму зьняцца ў фільме ў ролі ахоўніка нацысцкага канцэнтрацыйнага лягеру. Нямеччына ўжо заявіла афіцыйны пратэст і запатрабавала ад Італіі тлумачэньняў. Старшыньства ў Эўразьвязе перайшло да Італіі 1 ліпеня.