ПРАГА. Зімовая алімпіяда 2010 году пройдзе ў канадыйскім месьце Ванкувэр. Адпаведная пастанова была прынятая ў часе паседжаньня Міжнароднага алімпійскага камітэту ў Празе. За Ванкувэр прагаласавала бальшыня дэлегатаў 113-асабовага камітэту. Супраратамі Ванкувэру на заключнай стадыі адбору былі аўстрыйскае места Зальцбург і паўдзённакарэйскае Пхэнчхан.