БАГДАД. У Йраку ў выніку выбуху загінуў вайсковец Злучаных Штатаў і яшчэ трое – параненыя. Паводле Цэнтральнага вайсковага кіраўніцтва ЗША, выбух адбыўся ў часе разьмінаваньня ў месьце Кэрбэла. Паранены таксама йрацкі адмысловец, які суправаджаў вайскоўцаў. Вайсковае кіраўніцтва таксама паведаміла пра пачатак сьледства абставінаў нядаўнага выбуху ў месьце Эль-Фалуджа, ахвярамі якога сталі 7 іракцаў. Паводле атрыманых дадзеных, выбух адбыўся ў часе вырабу бомбы ў аднэй зь мячэцяў. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро, у часе наведаньня паўдзённайрацкага места Басра заявіў, што войска кааліцыі застанецца ў Іраку да поўнай стабілізацыі сытуацыі. З аналягічнай заявай выступіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.