БРУСЭЛЬ. Эўрапэйская камісыя скрытыкавала пастанову ЗША прыпыніць ваенную дапамогу краінам, якія адмовіліся даць вайскоўцам Злучаных Штатаў імунітэт ад перасьледу ў Міжнародным крымінальным судзе. На думку Эўракамісіі, Вашынгтон не павінен ставіць пад сумлеў паўнамоцтвы нядаўна створанага суду. Ваеннай дапамогі на суму больш як 47 мільёнаў даляраў пазбаўленыя 35 краінаў, улучна зь некаторымі кандыдатамі на прыняцьцё ў Эўразьвяз, які падтрымаў стварэньне Міжнароднага крымінальнага суду. Вашынгтон патрабуе вывесьці вайскоўцаў ЗША з-пад юрысдыкцыі гэтага суду, бо, на ягоную думку, ёсьць небясьпека перасьледу іх паводле палітычных меркаваньняў.