Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:28 ]  Лідар "Народных муджахедаў" вызвалены пад заклад


ПАРЫЖ. У Францыі суд пастанавіў вызваліць пад заклад у 80 тысячаў эўра лідара іранскай апазыцыйнай арганізацыі “Народныя муджахеды” Марыям Раджві. Паводле гэтай пастановы вызваленыя таксама восем актывістых групоўкі, арыштаваных два тыдні таму, праз падазрэньне ў падрыхтоўцы тэрактаў. Іхнае затрыманьне выклікала хвалю пратэстаў сярод іранскіх эмігрантаў ва ўсёй Эўропе. Групоўка “Народныя муджахеды” занесеная ў сьпіс тэрарыстычных арганізацыяў у ЗША і краінах Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG